Картинка смайлик

Мы предоставляем услуги:  Аналитический поиск информации в сети Интернет по запросу пользователя; Предоставление пользователю доступа к ресурсам сети Интернет; Доставка
электронных писем по адресам заказчиков; Ламинирование; Переплет пластиковой пружиной; Распечатка материалов на цветном струйном принтере; Набор текста, таблиц/

Главная - Виртуальные выставки - “Радкі пакідаем з жывымі”

Пакаленне маё, што ад страт
Выйшла з першых баёў парадзелым,
Сёння зноў пад нябачным абстрэлам.
Толькі дзе той наш сёмы накат?
Гэтыя словы з верша “Ападае лісток на руку”, які Аляксей Пысін прысвяціў памяці Янкі Непачаловіча. Баравая сіла кіпела ў ім, здавалася, яшчэ паўвека ў запасе. Але… Сціплы, са светлай душой чалавек, навечна падуладны Яе Вялікасці Паэзіі Іван Данілавіч Непачаловіч заўчасна, трагічна пайшоў з жыцця 3 ліпеня 1969 годзе ў лясным Дараганава.
Kaлi б мог я жыццё пачаць нанава,
Зноў сяліўся б ля роднай ракі...
Залатое маеДараганава,
Дарагія мае землякі!
Нарадзіўся беларускі паэт Янка Непачаловіч 25 мая 1917 года ў вёсцы Мінкавічы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў вёсцы Крываносава Старадарожскага раёна (1934). У 1935 годзе паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. У час вайны жыў у родных мясцінах (в.Мінкавічы). З 1942года быў сувязным партызанскай брыгады імя Кірава, выконваў яе заданні. Пасля вайны працаваў настаўнікам у Дзяржынску (1944-1947), інспектарам школ Старадарожскага раёна (1947-1948). З 1948 г. настаўнічаў у вёсцы Дараганава Асіповіцкага раёна. У 1967 годзе пераехаў у Мінск, працаваў у выдавецтве “Народная асвета”. Узнагароджаны медалём.
Першыя вершы ЯнкіНепачаловіча “Марыула” і “Вячэрняя сустрэча” з благаслаўлення Купалы надрукаваны ў 1936 г. у часопісе “Полымя рэвалюцыі”. Праз год там жа былі надрукаваны “Садоўнік” і “Чаканне”. Студэнты педінстытута глядзелі на Янку з павагай і захапленнем: ён ужо друкуецца ды яшчэ ў такім салідным часопісе. Пачатак у яго быў сур’ёзны. Якён строга ставіўся да паэтычнай працы, можна меркаваць па тым, што яго першая кніга “Мера любві” выйшла ў свет толькі ў 1958 годзе і на яе старонках няма ніводнага даваеннага верша, хаця тады яго аднагодкі захапляліся імі і з іх мог скласціся першы зборнік значна раней. У “Меру любві” аўтар не ўключыў і творы, напісаныя ў партызанскім падполлі (“Сярнічка”, “Явачная кватэра”, “Аганёк”), а таксама вершы з дарог вызваленчага маршу – “Як войска праходзіла міма”, “Яблыня” і іншыя. Другая прыжыццёвая кніга паэзіі “Позні паром”, выйшла ў 1967 годзе. На словы Янкі Непачаловіча Юрый Семяняка напісаў папулярную песню “Табе маё прызнанне”. Трагічна загінуў у вёсцы Дараганава Асіповіцкага раёна. Пахаваны на радзіме ў вёсцы Мінкавічы. У 1977 г. выдадзены зборнік вершаў паэта “Перад захадам сонца”. Янку Непачаловіча памятаюць сябры, калегі, вучні. Гэтыя ўспаміны прасягнуты любоўю, павагай да чалавека, настаўніка, сябра.

Непачаловіч, Я.Мера любві[Тэкст]: вершы / Янка Непачаловіч.- Мн.Маст. літ.,1958.- 77 с.
Пасля вайны, многае пабачыўшы і сэрцам узважыўшы, Янка Непачаловіч пачаў нанова, і тут дала сябе адчуць зноў тая ж строгая патрабавальнасць, якая ўласціва сталаму ўзросту, калі нанова адкрываецца сэнс вядомым і, здавалася б, банальным ісцінам.




Непачаловіч, Я.
Позніпаром
[Тэкст] : вершы / ЯнкаНепачаловіч. - Мінск, Беларусь, 1967. -124 с.: іл.
Гэта другая кніжка Янкі Непачаловіча. Новы зборнік – справаздача паэта перад чытачом і часам. Зборніку ўласціва тая харошая душэўная сціпласць, тая моцная знітаванасць з родным краем, якім заўсёды адчуваеш. У паэта жнівень. Падсумоўваючы здабыткі, ён, бачна, звалюецца, думае, ці ўсё добра ў ягонай гаспадарцы. Ды пра гэта хораша гаворыцьсам ён – паэт.

 

 



Непачаловіч, Я.
Перад заходам сонца
[Тэкст]: выбр. вершы / Янка Непачаловіч.- Мн.Маст. літ.,1977.- 159 с.
ЯнкаНепачаловіч – паэт лірык. Пры жыцці выйшлі дзве яго кнігі. Апошнім часам паэт рыхтаваў новы зборнік. Але закончыць не дазволіла раптоўная смерць. У гэтым выданні сабрана ўсё лепшае, напісанае паэтам. Цёпла і задушэўна піша ён пра родны край, пра савецкага чалавека— будаўніка і змагара, пра вялікія пераўтварэнні на нашай зямлі.

 

 

 

 

 

©2011-2024 Осиповичская библиотечная сеть

Яндекс.Метрика

Карта сайта

Версия сайта для слабовидящих
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области MEDNET.BY —
	Электронная медицинская библиотека