Знамянальныя і памятныя даты 2023 года. Асіповіцкі раён : краязнаўчы каляндар / Дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна”, Раённая бібліятэка ; [складальнік Д.А. Мядзведзева ; адказны за выданне С.А. Невясценка]. — Асіповічы, 2022. —63с.
Выданні аб сваім краі, яго мінулым і сучасным з’яўляюцца візітнай карткай краю, паказчыкам яго сённяшняга ўзроўню культуры. Да такіх выданняў будуць звяртацца і ў будучым стагоддзі. Краязнаўства ажыццяўляе сувязь часоў.
Вашай увазе прапануецца штогоднік Асіповіцкай цэнтральнай бібліятэкі, прысвечаны юбілейным датам і падзеям Асіповіцкага раёна на 2022 год.
Выданне адкрываецца спісам памятных дат Рэспублікі Беларусь на гэты год і спісам памятных і знамянальных дат Асіповіцкага раёна. Далей змешчаны матэрыялы, прымеркаваныя да юбілеяў мясцовых арганізацый, прадпрыемстваў, лепшых людзей Асіповіцкага краю, на якія раім звярнуць асаблівую ўвагу.
Да кожнай даты даецца даведка аб жыцці і творчасці юбіляра.
Каляндар прызначаецца для гісторыкаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў, бібліятэкараў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
©2011-2023 Осиповичская библиотечная сеть