Картинка смайлик

Мы предоставляем услуги:  Аналитический поиск информации в сети Интернет по запросу пользователя; Предоставление пользователю доступа к ресурсам сети Интернет; Доставка
электронных писем по адресам заказчиков; Ламинирование; Переплет пластиковой пружиной; Распечатка материалов на цветном струйном принтере; Набор текста, таблиц/

Главная - Виртуальные выставки - Душы адчыненыя дзверы…

Наша Асіповіччына багатая не проста прыгожымі, а чароўнымі мясцінамі.  Жывём мы на гэтай зямлі і за штодзённымі клопатамі не заўважаем яе гасціннасці і хараства. А яна радуе нас і прыгожымі і сціплымі вясковымі краявідамі, і шумнымі гарадскімі праспектамі ў абрамленні  кветак і дрэў, і залатымі палямі збажыны з сінімі вочкамі васількоў. Толькі пабыўшы далёка ад яе, пачынаеш заўважаць гэтую прыгажосць. Менавіта тады нараджаюцца вершаваныя радкі, малююцца выдатныя карціны, нараджаецца музыка.  Куточак свой мы ў сэрцы носім, пачуццям не хапае слоў,

Калі, не быўшы дома восень, я зноў вяртаюся дамоў.
Масток драўляны праз рачулку, на ліпе - буслава гняздо,
Вяскоўцаў ветлівых і чулых усмешак шчырае цяпло…
Страчае ўсё мяне наўкола. Сусед запыніць, рады мне:
На колькі дзен дамоў, Мікола?
-І сэрца смутак калыхне.

Гэтыя словы належаць пяру нашага земляка Міколы Ждановіча.Шмат год Мікалай Мікалаевіч Ждановіч жыве і працуе далёка ад Асіповіч у горадзе Гомель, але кожны раз, калі нашы зямлякі сустракаюцца з ім, ён цікавіцца: “Што новага ў Асіповічах? Як жывуць людзі?”. І гэта не проста рытарычныя пытанні: нашага земляка і да сённяшняга дня не пакідае раўнадушным лёс бацькоўскай зямлі, яе працаўнікоў. Нарадзіўся Мікола 27 верасня 1957 года у вёсцы Селішча Асіповіцкага раёна (так яна называлася да 1976 года. Цяпер – Цяплухі). Тут  нарадзілася яго маці. Вучыўся ў Асіповіцкай сярэдняй школе №4. Адслужыўшы ў арміі, працаваў вадзіцелем на асіповіцкім заводзе аутаагрэгатаў. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Мінскага дзяжаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (цяпер педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка) і факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна звязаў свой лёс з газетнай справай. Працаваў на розных пасадах у нараўлянскай раённай газеце “Прыпяцкая праўда”, уласным карэспандэнтам “Гомельскай праўды”, быў галоўным радактарам раеннай газеты “Добрушскі край”. Зараз Мікола Ждановіч з’яўляецца ўласным карэспандэнтам газеты “Рэспубліка” па Гомельскай вобласці. Таксама Мікола Ждановіч мае даўнюю сувязь з нашай раённай газетай “Асіповіцкі край”. Асабліва цераз паэзію. Дасылаў ён свае вершы туда і з роднай вёскі, а цяпер дасылае і з Нароўлі, і з Добруша.  І не толькі жыхарам вескі Цяплухі, але нават, і ўсім нашым землякам спадабаюцца яго творы. А каго, скажыце, могуць пакінуць абыякавымі вось такія, напрыклад , радкі:                      
Ты мне, мама, прабач, калі ласка,
Што, вярнуўшыся с дальніх дарог,
Быў скупы я на шчырую ласку,
Хоць яе для цябе і бярог….

Шмат вершаў, якія паўстаюць у памяці і кранаюць душу “Баіцца матуля мая навальніцы”, “Пра бяду”, “Песні Аксініі”, “Падабаешся мне”, “Бацьку”, “Старая школа”, “У вясковай лазні”, “Чорнае кацяня” упершыню ўдачылі свет на старонках менавіта “Асіповіцкага края” (раней “Запаветы Леніна”).
Вершы Ждановіча друкаваліся таксама ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках “Маладыя галасы”, “Магістраль”. Так сама былі надрукаваныя асабістыя зборнікі вершаў і апавяданняў Міколы Ждановіча пад цудоўнымі, лірычнымі, як і душа паэта, назвамі “Прызнанне ціхае “люблю”…” (1996) і «Свята Першага Снегу» (2001). Член СПБ з 2000 года.

 

Ждановіч, М.М. Прызнанне ціхае “люблю”…” : зборнік вершаў і апавяданняў / М.М. Ждановіч. - Мн., 1996.

Ждановіч, М.М. Свята Першага Снегу : вершы / М.М. Ждановіч. – Мн. : Дом прэсы, 2001. – 31 с. – (Б-ка часопіса “Маладосць”).

 

 

 

 

 

 

 

 

 

©2011-2024 Осиповичская библиотечная сеть

Яндекс.Метрика

Карта сайта

Версия сайта для слабовидящих
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области MEDNET.BY —
	Электронная медицинская библиотека