Картинка смайлик

Мы предоставляем услуги:  Аналитический поиск информации в сети Интернет по запросу пользователя; Предоставление пользователю доступа к ресурсам сети Интернет; Доставка
электронных писем по адресам заказчиков; Ламинирование; Переплет пластиковой пружиной; Распечатка материалов на цветном струйном принтере; Набор текста, таблиц/

Главная - Виртуальные выставки - "Багацце таленту": штрыхi да партрэта Максiма Гарэцкага

Максім Гарэцкі – адзін з тых літаратараў, якія … свядома выбіралі свій цяжкі, цярністы шлях самааданага служэння роднаму народу, заўсёды дарагой для іх бацькаўшчыне і шчыра стараліся, калі гэта толькі ад іх залежала, ніколі не збочваць з яго. (Дзмітрый Бугаёў)

Я жыць хачу вольным  жыццём  - жыццём радасці, добрага, вясёлага  смеху  і ўсяго таго, што побач з другім  творыць  гармонію жыцця. Я хачу  новага, лепшага  жыцця. Я крэпка, усімі сваімі сіламі  жадаю яго! (М. Гарэцкі. Стогны душы)

Найдаражэй за ўсё на свеце ёсць воля. Воля – гэта ўсё. Воля – змысл нашага земнага існавання. (М. Гарэцкі.  Мутэрка)

Яго запавет:
Кахаць, вучыцца і працаваць дзеля вызвалення Беларусі! (“Роднае карэнне”)

Маладыя, вучыцеся ад старых, як трэба жыць, як трэба ўкладаць мудрасць вякоў у свой кароткі зямны шлях – для маладога цёмны, невядомы і небяспечны. (“Угода богу”)

Чытай у кніжках і ў разумных людзей пытайся, як жылі даўней нашы тутэйшыя людзі. Споўніш гэты загад – у жыцці не ашукаешся, будзеш ведаць, што рабіць трэба. І ніякія думы чорныя не змогуць цябе. (“Роднае карэнне”)

Перш-наперш ёсць сумленны чалавек, а потым ужо чалавек такой-та нацыі, такой-та веры і гэтак далей. (“Мутэрка”)

Максім Гарэцкі нарадзіўся ў вёсцы Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча (1913) і Паўлаўскае ваеннае вучылішча ў Петраградзе (1916). Працаваў каморнікам, чарцёжнікам землеўпарадкавальных камісій Віленкай губерні. У час першай імперыялістычнай вайны быў на фронце, дзе атрымаў цяжкае раненне. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў у Смаленскім гарсавеце, супрацоўнічаў у «Известиях Смоленского совета» і «Звяздзе», займаўся выкладчыцкай і выдавецкай дзейнасцю ў Вільні. За нацыянальна-патрыятычную працу і сувязь з рэвалюцыйным рухам у студзені 1922 г. быў арыштаваны і пасаджаны ў Лукішскую турму. У1923 г. пераехаў у БССР, выкладаў беларускую мову і літаратуру на рабфаку БДУ, у Камуністычным універсітэце Беларусі, Мінскім ветэрынарным тэтікуме, займаўся літаратурнымі даследаваннямі ў Інбелкульце і АН БССР.
У ліпені 1930 г. арыштаваны на падставе сфабрыкаванага абвінавачвання ў прыналежнасці да «Саюзу вызвалення Беларусі» і высланы на 5 гадоў у г. Кіраў (Вятку). Вярнуўшыся ў Беларусь, у  лістападзе 1937 г. зноў беспадстаўна арыштаваны і 10 лютага 1938 г. расстраляны ў г. Вязьма Смаленскай вобласці (па прысудзе «тройкі» НКУС).
Доўгі час творчая спадчына аднаго з пачынальнікаў нацыянальнай прозы Максіма Гарэцкага была невядомай шырокаму колу чытачоў. Лічылася, што аўтар паддаўся нацыянальна-буржуазным тэндэнцыям і ў сваіх творах не змог "правільна" адлюстраваць тагачасную рэчаіснасць, стаў на пазіцыі антысавецкай, контррэвалюцыйнай дзейнасці. Сёння спадчына выдатнага беларускага пісьменніка становіцца часткай класічнага фонду беларускай літаратуры.
Творы М. Гарэцкага (першае апавяданне "У лазні" надрукавана ў 1913 г.) характарызуюцца складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў. М. Гарэцкі з'яўляецца аўтарам вядомых раманаў "Віленскія камунары" (напісаны ў 30-я гг., надрукаваны ў 1965 г.), "Камароўская хроніка" (надрукаваны ў 1966 г.), аповесцей "Дзве душы", "У чым яго крыўда", "На імперыялістычнай вайне" (1926), "Ціхая плынь" (1930), зборнікаў апавяданняў "Рунь", "Досвіткі", першай "Гісторыі беларускай літаратуры", шэрагу цікавых драматычных абразкоў, шматлікіх літаратурна-крытычных прац. Трагедыя беларускага народа ў гады першай сусветнай вайны раскрываецца ў аповесці "На імперыялістычнай вайне", апавяданнях "Літоўскі хутарок", "Рускі", "Генерал", "На этапе". Усе яны напісаны на аснове дзённікавых запісаў і заметак, якія вёў М. Гарэцкі ў кароткіх перапынках паміж баямі, і адкрываюць новую для тагачаснай беларускай літаратуры тэму — тэму вайны. М. Гарэцкага заўсёды цікавіла не вайна сама па сабе, а яе ўспрыняцце асобным чалавекам. Так, дакументальна-мастацкія запіскі "На імперыялістыянай вайне" аб'яднаны не толькі асобай галоўнага героя, але гуманным стаўленнем аўтара да чалавечай асобы, антываенным пафасам. Вайна ў аповесці паказана праз прызму яе ўспрымання радавым салдатам. Праз душу і сэрца салдата-байца прайшла цэлая гама чалавечых пачуццяў, ад самых высакародных да самых ганебных. У апавяданні "Літоўскі хутарок" пісьменнік паказаў, што вайна прыносіць толькі гора, разбурэнні, смерць.
Аповесць "Дзве душы", напісаная па гарачых слядах вызначальных для Беларусі падзей 1918—1919 гг., адносіцца да філасофскіх твораў. Раман "Віленскія камунары" прысвечаны гераічнаму змаганню патрыётаў у акупіраванай кайзераўцамі Вільні. У незакончаным рамане "Камароўская хроніка" праследжваецца лёс беларускага сялянства на працягу цэлага стагоддзя (XІX — пачатак XX ст.). Праз апісанні канкрэтных падзей, індывідуальных характараў, складаных лёсаў пісьменнік паказаў цяжкі, марудны, але няўхільны рух беларускай вёскі з мінулага ў будучае, стварыў вобраз эпохі, калектыўны партрэт народа, праспяваў гімн нязломнаму чалавечаму жыццю. "Браму скарбаў сваіх" хацеў адкрыць М. Гарэцкі чытачам. На жаль, гэтаму перашкодзіла крывавая хваля сталінскіх рэпрэсій, якая на доўгія гады выкрасліла з нашых духоўных набыткаў амаль усе творы пісьменніка. Сёння ж спадчына М. Гарэцкага стала часткай класічнага фонду беларускай літаратуры.

Бібліяграфія:
«Атрута» -1913
«Рунь» - 1914
«Антон» - 1919
«Дзве душы» - 1919
«Мутэрка» - 1920
«Ціхія песні» («Ціхая плынь») - 1926
«Досьвіткі» - 1926
«Чырвоныя ружы» - 1923
«Жартаўлівы Пісарэвіч» - 1925
«Не адной веры» - 1928
«Гапон і Любачка» - 1929
«Віленскія камунары», «Камароўская хроніка» (твор застаўся няскончаным).

Памяць аб Гарэцкім:




У вёсцы Багацькаўка створаны музей імя М.Гарэцкага;
У яго гонар  названа бібліятэка ў Горках, вуліцы ў Мінску, Мсціслаўлі, Горках; устаноўлены помнікі ў Мінску і Вязьме, мемарыяльная дошка ў Горках. У 1997 створаны Міжнародный фонд братоў Гарэцкіх.



У 1993 годзе да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага беларуская пошта выпусціла ў зварот паштовую марку.

У Мінску, на вуліцы Рэвалюцыйнай, устаноўлены памятная дошка і помнік у гонар Максіма Гарэцкага. У Вільнюсе пастаўлена мемарыяльная дошка будынку былой Віленскай беларускай гімназіі.

Літаратура
Адамовіч, А.  «Браму скарбаў сваіх адчыняю…» — Мн., 1980. — 224 с.
Бугаёў, Д. Максім Гарэцкі. — Мн.: Беларус. навука, 2003. — 237, с.
Бугаёў, Дз. Гарэцкі Максім Іванавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т.Т.3. Веды — Графік / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — С. 374.
Дасаева, Т.М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 87 с.
Мушынскі, А. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / Міхась Мушынскі; [навуковы рэдактар А. М. Макарэвіч]; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 509, [1] с., [8] л. іл.
Чыгрын, І. П. Паміж былым і будучым: Проза М. І. Гарэцкага / І. П. Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. навука, 2003. — 166 с. ISBN 985-08-0539-0.
Гарэцкі Максім // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А.Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.— 653 с.

Бугаёў Дз. Максім Гарэцкі / Дзмітрый Бугаёў. — 2-е выд., выпр., дап. — Мн.: Бел. навука, 2003.- 239 с.
Максім Гарэцкі з 'яўляецца цікавым, арыгінальным пісьменнікам і вучоным, адным з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. Яго творчасць займае значнае месца ў гісторыілітаратурнага развіцця Беларусі, асабліва ў літаратуры дакастрычніцкага перыяду. Аднак да гэтага часу жыццё і творчая дзейнасць Максіма Гарэцкага яшчэ зусім не даследаваны. Гэты манаграфічны нарыс з'яўляецца першай кніжкай, прысвечанай пісьменніку. У ёй расказваецца пра жыццёвы і творчы шлях М. Гарэцкага, вызначаюцца асаблівасці яго светапогляду, зроблены нагляданні над мастацкім стылем, індывідуальнай манерай пісьменніка. Грунтоўна аналізуюцца праграмныя тэарэтычныя працы Максіма Гарэцкага дакастрычшцкаы пары, кнігі «Рунь», «Антон», «Віленскія камунары» і некаторыя іншыя творы. Даследчык выкарыстоўвае шмат неапублікаваных матэрыялаў.
У перавыданні першага (1968)  манаграфічнага  нарыса, прысвечанага вядомаму беларускаму пісьменніку і вучонаму М.I. Гарэцкаму, вызначаюцца асаблівасці яго светапогляду, мастацкага стылю і індывідуальнай творчай манеры. Сучаснасць твору надае таксама артыкул «Аплачана жыццём», змешчаны ў гэтым выданні. Ён ахоплівае тыя творы, якія не закрануты ў папярэдняй кнізе.
У працы аналізуецца дакастрычніцкая творчасць  М. Гарэцкага і творчасць савецкага часу. Выкарыстана шмат неапублікаваных на той час матэрыялаў. Таму нягледзячы на мінулыя  гады,  кніга не страціла сваю актуальнасць і сёння.
Прызначана для ўсіх, каго цікавіць творчасць Максіма Гарэцкага.

Чыгрын I. П. Паміж былым  і будучым:   Проза   М.   Гарэцкага  / I. П. Чыгрын. — 2-е выд., выпр. — Мн.: Бел. Навука, 2003. -166 с.
Кніга прысвечана даследаванню шляхоў станаўленні  творчай індывідуальнасці класіка беларускай літаратуры Максіма  Гарэцкага. Ён прыйшоў у літаратуру ў перыяд станаўлення беларускай  прозы як мастацкага слова. Творчасць яго пазначана трагічнасцю лёсу самога аўтара. Упершыню выданне выйшла ў 1994 г.
Разлічана на навукоўцаў, аспірантаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх, хто цікавіцца беларускім мастацкім словам.

 



Гарэцкі Р. Ахвярую сваім «я»  ...  (Максім і Гаўрыла Гарэцкія). — Мн.: Беларуская навука, 1998. — 287 с.: іл. — (Серыя «Людзі беларускай навукі»)
Гэтая кніга з серыі «Людзі беларускай навукі» прысвечана жыццю і дзейнасці братоў Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх — вядомых дзеячаў нацыянальнага адраджэння Беларусі. Пры-ведзены архіўныя матэрыялы КДБ пра іх арышты.
Для шырокага кола чытачоў.
Перад намі кніга, якую даўно і з нецярплівасцю чакала беларуская грамадскасць, нацыянальна свядомая інтэлігенцыя. Чакалі шматлікія прыхільнікі таленту Ізыдатнага мастака слова, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай прозы, класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, Чакалі і тыя, хто ведаў або меў гонар працаваць побач са славутым беларускім вучоным, шчырым сынам маці-Беларусі Гаўрылам Гарэцкім, даследаванні якога па геалогіі чацвярцёвага перыяду атрымалі сусветнае прызнанне. А належыць кніга пяру чалавека, які з'яўляецца адным з годных прадаўжальнікаў слыннага роду Гарэцкіх — Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму, вядомаму вучонамугеолагу, акадэміку, прэзідэнту Фонду братоў Гарэцкіх.
Вось ужо на працягу многіх гадоў Радзім Гарэцкі як буйны спецыяліст у сваёй галіне ведаў і як грамадзянін суверэннай Беларусі нястомна, мэтанакіравана ажыццяўляе запавет, пакінуты дзядзькам Максімам і родным бацькам. Сэнс іхняга запавету — не шкадуючы сіл, рабіць усё магчымае і нават немагчымае ў высакароднай справе адраджэння нацыянальнай культуры, у распаў-сюджванні ведаў пра беларускі край, пра яго выдатных сыноў, што прысвяцілі сваё жыццё слугаванню Бацькаўшчыне. Рабіць шчыра, сумленна, з поўнай душэўнай аддачай, не наракаючы на цяжкасці і не чакаючы ўзнагарод.
Менавіта такімі вось высокімі маральнымі прынцыпамі і кіраваліся ў сваёй дзейнасці браты Гарэцкія, якія ўнеслі велізарны ўклад у беларускую культуру і навуку.

Мушынскі, М. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага / М. Мушынскі; навук. рэд. А. М. Макарэвіч. — Мінск: Беларус, навука, 2008. — 510 с.
Назва кнігі народжана імкненнем як мага дакладней сфармуляваць і данесці да чытача галоўную, найболыш істотную рысу ў характары і дзейнасці Максіма Гарэцкага, шсьменніка-грамадзяніна, які ў кожную хвіліну жыцця быў гатовы без ваганняў і роздуму споўніць ім жа і сфармуляваны маральна-этычны прынцып: «Ахвярую сваім «я» ва ймя святога ўсім нам адраджэння». Падзвіжніцтва — усвядомленае, самаахвярнае слугаванне народу, клопат пра яго будучыню — якраз і складае змест і пафас усёй творчасці пісьменніка. Сёння Гарэцкі — агульнапрызнаны: класік беларускай літаратуры, адзін з самых таленавітых пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы.
Сваё кароткае жыццё, якое было гвалтоўна абарвана, Гарэцкі прысвяціў высакароднай справе духоўнага адраджэння роднай краіны, выхаванню нацыянальнай свядомасці беларусаў, барацьбе за незалежнасць Бацькаўшчыны, за росквіт яе культуры. Зборнікі яго апавяданняў «Рунь», «Досвіткі», аповесці «У чым яго крыўда?», «Меланхолія», «Ціхая плынь», «Дзве душы», драматычныя абразкі, п'есы, кніга «На імперыялістычнай вайне»,  раман-хроніка «Віленскія камунары», манументальная эпапея «Камароўская хроніка», філасофская прытча «Скарбы жыцця» — усё гэта непаўторныя ў сваёй змястоўнасці старонкі мастацкага летапісу жыцця беларускага народа на розных этапах яго гісторыі.
У кнізе разглядаецца драматычны жыццёвы і творчы шлях класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага (1893—1938), выдатнага майстра слова, дзеяча адраджэння, асветніка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, айчыннага літаратуразнаўства і крытыкі, выдаўца, публіцыста, ацэньваецца яго роля ў станаўленні нацыянальнай свядомасці, развіцці беларускай думкі і культуры.
Разлічана на студэнтаў, выкдадчыкаў літаратуры, на шырокую чытацкую аўдыторыю.

Дасаева Т. М. Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага.— Мн.: Навука і тэхніка, 1993.— 87 с.
У кнізе мовай дакументаў, успаміыаў у храналагічнай паслядоўнасці ўзнаўляюцца найбольш значныя факты з жыцця і творчай, грамадскай дзейнасці Максіма Гарэцкага.
Разлічана на шырокае кола чытачоў.

 

 



Адамовіч Алесь «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» — Мн.: Выд-ва БДУ, 1980.- 224 с., іл., 1 л. партр.
Кніга прысвечана даследаванню жыццёвага і творчага шляху класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, аналізу яго твораў.
Чалавечы і пісьменніцкі воблік, шлях Максіма Гарэцкага мелі нечаканы працяг—ужо пасля яго смерці. Пісьмы яго сына Леаніда Гарэцкага з фронту—пацвярджэнне і вышэйшая ацэнка жыцця Гарэцкага-бацькі—змешчаны ў канцы кнігі.

 

 

 


Гарэцкі М. Збор твораў. У 4-х т. Т. 1- 4.
/
Аўт. прадм. А. Адамовіч.— Мн.. Маст. літ., 1984.
Т. 1. Апавяданні. Збор твораў вядомага беларускага пісьменніка, вучонага, крытыка,публіцыста, аднаго з заснавальнікаў беларускай мастацкай прозы Максіма Іванавіча Гарэцкага (1893—1939) — найбольш  поўнае, навукова каменціраванае выданне яго спадчыны.
Т. 2. Аповесці. Драматычныя абразкі Другі том складаюць аповесці «У чым яго крыўда?», «Меланхолія»,   «Ціхая плынь»   і  драматычныя абразкі.
Т. 3. На імперыялістычнай вайне; Віленскія камунары. Трэці том Збору твораў вядомага беларускага пісьменніка склалі запіскі «На імперыялістычнай вайне» і раман «Віленскія камунары».
Т. 4. Камароўская хроніка: Аповесць; Летапіс жыцця і творчасці. У чацвёрты том уваходзяць «Камароўская хроніка» і «Летапіс жыцця і творчасці» М. Гарэцкага. Даецца гісторыка-літаратурны і тэксталагічны каментарый да гэтага твора. «Камароўская хроніка» — унікальная з'ява ў беларускай літаратуры, як па жанру, па задуме, так і па ахопу падзей і з'яў народнага жыцця.
Дзве душы: Аповесць. Апавяданні. Жартаўлівы Пісарэвіч: П'еса. Літаратурная крытыка і публіцыстыка. Лісты. У дадзенае выданне ўваходзяць аповесць «Дзве душы», апавяданні, п'еса «Жартаўлівы ІІісарэвіч», літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы, эпісіалярная спадчына піоьменніка.
У літаратурным каментарыі ўпершыню даецца навуковая ацэнка матэрыялу, які змешчаны ў кнізе.

Гарэцкі М. Рунь: Зборнік апавяданняў/Гарэцкі М. – Рэпрынтнае выданне.- Мн., Маст. літ., 1994.—143 с.
Значнай  падзеяй   у  гісторыі нашай дакастрычніцкай літаратуры стала ўжо самая першая    кніга    Максіма    Гарэцкага — зборнік    апавяданняў «Рунь», выдадзены ў 1914 годзе Беларускім выдавецкім таварыствам у Вільні. Гэтая кніга, надрукаваная, дарэчы сказаць, у друкарні таго самага «пана Марціна Кухты», якога добрым словам успамінаў у сваім перадсмяротным вершы Максім Багдановіч, была прыхільна сустрэта сучаснікамі і паплечнікамі аўтара.  Газета  «Навда ніва» адгукнулася на «Рунь» добразычлівай рэцэнзіяй, у якой адзначалася, што зборнік Максіма Гарэцкага вылучаецца глыбінёй і багаццем думак,  моўным хараством і дасканаласцю,  уносіць вялікі ўклад у беларускую літаратуру. У 1994 годзе выдавецтва “Мастацкая літаратура” зрабіла рэпрынтнае выданне гэтай кнігі.

 

Гарэцкі М.Прысады жыцця: Апавяданні, аповесці/Максім Гарэцкі; Уклад. Т. Голуб.— Мн.: Маст. літ., 2003.— 479 с.— (Беларуская проза XX стагоддзя).
У кнігу класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага увайшлі апавяданні, аповесці  «У чым яго крыўда?», «Меланхолія», «Ціхая  плынь» і дакументальна-мастацкія запіскі «На імперыялістычнай вайне».

 

 

 

 


Гарэцкі М. На імперыялістычнай вайне: (Запіскі салдата 2-й батарэі К-скай артылерыйскай брыгады Лявона Задумы) /Максім Гарэцкі. Письма с фронта: Для ст. шк. узросту / Леонид Горецкий; Прадм. І ўклад. М. Мушынскага;  Маст. В. М. Жук.— Мн.: Юнацтва, 1987.—175 с., 5 л. іл.: іл.— (Б-ка юнацтва).
Кніга, якая прапануецца ўвазе маладых чытачоў, складаецца з дзвюх частак: дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне» вядомага празаіка-рэаліста, класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага і лістоў з франтоў Вялікай Айчыннай вайны, напісаных сынам пісьменніка Леанідам, які загінуў у 1944 годзе пад Ленінградам. Яны пісаліся прадстаўніком новага пакалення беларускай інтэлігенцыі, пісаліся на зусім іншай вайне — усенароднай, вызваленчай,  Вялікай Айчыннай.  Лісты гэтыя, вядома ж, не былі прызначаны для друку, бо адрасаваў іх радавы Чырвонай Арміі, а затым малодшы афіцэр Лёня Гарэцкі сваім родным і блізкім — маці Леаніле Усцінаўне, сястры Галіне, дзядзьку Гаўрыле Іванавічу.
Тым не менш і «Запіскі.,.» і лісты ў поўнай узгодненасці з маральна-этычнымі нормамі і літаратурыа-выдавецкай практыкай змяшчаюцца ў адной кнізе як раўназначныя часткі цэлага. Права на такое спалучэнне дала складальнікам унутраная напоўненасць «Запісак...» і франтавых лістоў і пачуццё бязмежнай павагі і сыноўняй удзячнасці прадстаўнікам слаўнага роду Гарэцкіх за ўсё тое, што зроблена імі ў галіне беларускай культуры, за іх высокі грамадзянскі, патрыятычны подзвіг.

Гарэцкі, М. Дзве  душы   :   аповесць  /Максім     Гарэцкі.— Мінск : Маст. літ., 2008,— 109 с.
Заможны   памешчык   Абдзіраловіч,   аўдавелы   Ікюім трагічнага выпадку, давярае свайго малога Ігналіка  кар міліцы.  А  тая,  жадаючы  лепшай  долі  свайму дзіцяці, пераменьвае немаўлят. Пасля абодва — Ігнат і Васіль, праходзяць праз рэвалюцыю, Грамадзянскую вайну. Прм гэтым  асаблівая  аўтарская ўвага скіраванана  светабачанне  Ігната  Абдзіраловіча,  які   пакутуе  ад  раздваення душы — у  рэчах,  простых  на  першы  погляд,  бачыць  палярныя бакі і разрываецца паміж процілегласцямі,не ведаючы, да якога берага прыстаць.

 

 



Рускамоўнаму чытачу прапануем творы Максіма Гарэцкага на рускай мове
Горецкий М. Избранное: Повести, роман-хроника: Пер. с белорус./Сост., вступ. ст. и коммент. М. И. Мушинского.— Мн.:   Маст.   літ,   1988.— 544   с.— (Белорус, проза).
В книгу «Избранное» вошли лучшие произведения классика бело­русской литературы Максима Горецкого - известного культурного деятеля, ученого, писателя.  Это цикл повестей, объединенных од­ним героем и общим идейным замыслом («В чём его обида? », «Тихое течение», «Меланхолия»), документально- художественные записки «На империалистической войне», а также историко-революцион­ный роман «Виленские коммунары».

 

 

 

©2011-2024 Осиповичская библиотечная сеть

Яндекс.Метрика

Карта сайта

Версия сайта для слабовидящих
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области MEDNET.BY —
	Электронная медицинская библиотека