Картинка смайлик

Мы предоставляем услуги:  Аналитический поиск информации в сети Интернет по запросу пользователя; Предоставление пользователю доступа к ресурсам сети Интернет; Доставка
электронных писем по адресам заказчиков; Ламинирование; Переплет пластиковой пружиной; Распечатка материалов на цветном струйном принтере; Набор текста, таблиц/

Бесперапынная праца душы

Да 70 годдзя з дня нараджэння Георгія Марчука

Картинки по запросу георгий марчукБеларускі пісьменнік, сцэнарыст і кінадраматург Георгій Васільевіч Марчук — чалавек, які займае актыўную жыццёвую пазіцыю. Мае многа цікавых ідэй. Чалавек, які імкнецца сваёй дабрынёй змяніць свет да лепшага. Менавіта  ён прапанаваў павіншаваць з Новым годам, Калядамі дзіця, якому не пашанцавала з бацькамі.

http://player.myshared.ru/7/809847/slides/slide_2.jpgНарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў горадзе Давыд-Гарадок Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям’і шаўца. Лёс не шкадаваў яго. У 12 год застаўся без маці, таты зусім не ведаў, жыў з дзедам і бабуляй. Уражлівы хлопчык, здаецца, бачыў не вачамі, а душою наваколле, жыццё гарадчукоў. Гэта дапамагло яму праз дзясяткі гадоў так праўдзіва, таленавіта апісаць самабытны ўклад жыцця, традыцыі, звычаі жыхароў беларускага Палесся ў раманах «Крык на хутары» (1983) і «Кветкі правінцыі» (1988).
Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 у Давыд-Гарадку (1965) працаваў у мясцовым клубе, затым у Столінскім раённым клубе на розных пасадах: ад кіраўніка драматычнага гуртка, метадыста да мастацкага кіраўніка. З 1969 г. у Мінску — асістэнт кінарэжысёра кінастудыі «Беларусьфільм». У 1973 г. скончыў завочнае аддзяленне па спецыяльнасці тэатразнаўства Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. У 19751977 гг. — слухач Вышэйшых курсаў сцэнарыстаў і рэжысёраў у Маскве. З 1980 г. — кінарэжысёр на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1980—1982 гг. — загадчык літаратурнай часткі тэатра-студыі кінаакцёра кінастудыі «Беларусьфільм». Затым працаваў у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь (1993—1995 гг.). Быў галоўным рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм», дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сябра СП СССР з 1983 г. Зараз Георгій Васільевіч працуе сакратаром Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Расійская акадэмія славеснасці ўзнагародзіла Георгія Васільевіча медалём «Ревнителю просвещения» і медалём Шолахава.
Картинки по запросу георгий марчукУ друку пачаў выступаць з гумарэскамі, замалёўкамі ў 1966 г. (столінская раённая газета «Навіны Палесся»). Першая аднаактовая п’еса «Выкраданне Алёны» (1971) адзначана прэміяй на рэспубліканскім конкурсе драматургіі. Аўтар пятнаццаці аднаактовых п’ес, сярод якіх «Новыя прыгоды Несцеркі» (пастаўлена ў 1980), «Магіла Чынгісхана» (надрукавана і пастаўлена ў 1981), «Дыскатэка» (пастаўлена ў 1981), п’ес-казак «Чаканне сабакі Тэафіла» (пастаўлена ў 1979), «Загадка каралевы Аварыі» (1980), «Ці кормяць ваўка ногі» (1982), «Тушканчык і чароўны чамаданчык» (1986). Напісаў камедыі «Люцікі-кветачкі» (пастаўлена ў 1974), «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (пастаўлена ў 1985), «Вясёлыя, бедныя, багатыя» (пастаўлена ў 1986), «Альдона, Анета, Анфіса» (пастаўлена ў 1986), «Дарога ў рай», «Калі заспявае певень» (абедзве пастаўлены ў 1990). Па сцэнарыях пісьменніка пастаўлены тэлефільмы «Вясковы эрудзіт» (1985), «Запрашэнне» (1988). Адзін з аўтараў сцэнарыя дакументальнага кінафільма «Вяртанне Забэйды-Суміцкага» (зняты ў 1990).
Працуе і ў галіне прозы. Выйшлі кнігі казак «Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына» (1986), раманы «Крык на хутары» (1983), «Прызнанне ў забойстве» (1985), «Кветкі правінцыі» (1986), «Вочы і сон» (1990), «Сава Дым і яго жанчыны» (1990).

Картинки по запросу георгий марчукКартинки по запросу георгий марчукКартинки по запросу георгий марчукКартинки по запросу георгий марчук

 

 

 

 

 

 

Картинки по запросу георгий марчукГеоргій Марчук — Чужое багаццеГеоргий Марчук — Голос и слово. Афоризмы, размышленияКартинки по запросу георгий марчук

 

 

 

 

 

 

Георгій Марчук — Казкі, п'есы, навелыКартинки по запросу георгий марчук

 

 

 

 

 

 

Картинки по запросу георгий марчукГеоргий Марчук — СказкиКартинки по запросу георгий марчук

Кожнаму з твораў пісьменніка ўласцівы глыбокі псіхалагізм, вострыя сюжэты, праўда жыцця, філасафічнасць. У сваіх драмах, камедыях і трагедыях ён разглядае вечны канфлікт духоўнага і матэрыяльнага, высмейвае крайнасці чалавечай натуры, уздымае пытанні адказнасці кожнага перад Богам і людзьмі. Стылю Г. Марчука, як драматурга, уласцівыя арыгінальныя сюжэты, бліскучыя дыялогі, гумар і высокае напружанне трагедыйных сітуацый. Застаючыся рэалістам, ён вельмі тонка ўдакладняе свой рэалізм элементамі сімвалізму, рамантызму, іншасказання. Сярод герояў яго камедый сустракаюцца і такія персанажы, як Грэх, Раб Божы, Чорт, Анёл, Дабрадзейнасць. Пісьменніку атрымалася ў творах паказаць гісторыю Палесся, Беларусі, яе народа праз прызму ўспрымання гісторыі чалавецтва, убачыць сакраментальную аснову, якая аб'ядноўвае народы планеты. Георгій Марчук выступае ў друку і як публіцыст, філосаф з эсэ аб духоўнасці, аб веры, Богу, душы. Упершыню ў гісторыі славянскай літаратуры пісьменнік напісаў дзве трагедыі з гісторыі Старажытнай Грэцыі — «Менелай, Алена і Парыс», «Арэст і Кассандра», — у якіх па-свойму арыгінальна апавядае аб Картинки по запросу георгий марчукТраянскай вайне, аб каханні, вартасці старажытных грэкаў. Асобныя творы пісьменніка перакладзены на рускую, англійскую, літоўскую, украінскую, казахскую, балгарскую, румынскую, таджыкскую, фінскую, польскую і македонскую мовы. Па сцэнарыях Марчука былі зняты фільмы «Пісьмо Феліні» (2006) і «Яблык Месяца» (2009).
Картинки по запросу георгий марчукЁн мог атрымаць Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Ён адкрыў акцёра Яўгена Крыжаноўскага, і ў яго дэбютным фільме сваю апошнюю ролю адыграў Аляксей Смірноў. Той самы Федзя з «Прыгод Шурыка» і механік з фільма «У бой ідуць адны старыя». Гэта сёння ён — сакратар Саюза пісьменнікаў. І за плячыма ў яго дзяржаўная прэмія краіны, мноства званняў і ўзнагарод. Агульны тыраж яго кніг складае паўмільёна асобнікаў. Марчук са сваімі казкамі — у школьнай праграме Македоніі. 65 гадоў таму назад ніхто не мог і ўявіць, што гэты хворы на сухоты сірата з Давыд-Гарадка стане вядомым на ўсю краіну. Ён і сам не верыў. Тым не менш, вы толькі ўявіце, ён — адзіны ў Брэсцкай вобласці, хто выпісваў прафесійны часопіс «Мастацтва кіно». І гэта ў 10-ым класе. Многае са свайго жыцця Марчук раскажа ў аўтабіяграфічным рамане «Кветкі правінцыі». З афарызмамі наогул — ён роданачальнік гэтага жанру ў беларускай літаратуры. Да сённяшняга дня ён піша шарыкавай ручкай у школьнай сшыткі. 12 гадзін у суткі за пісьмовым сталом. Ніякай клавіятуры і манітора — толькі ручка і папера.

 

©2011-2024 Осиповичская библиотечная сеть

Версия сайта для слабовидящих

 

Яндекс.Метрика

Карта сайта

 

Сводный электронный каталог библиотек Беларуси

Сводный электронный каталог библиотек Могилевской области

MEDNET.BY —
Электронная медицинская библиотека


Рейтинг услуг