Героі Савецкага Саюза – асіпаўчане / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнік Т.І. Кузьміч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.
Героі – вызваліцелі / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнік Т.І. Кузьміч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.
Вайна адышла ў мінулае. Але гераічныя подзвігі, якія здзейснены сынамі і дочкамі Савецкай Радзімы ў гады барацьбы супраць фашызма, навечна залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс гістарычных здзяйсненняў нашага народа.
Беларусы памятаюць тых, хто змагаўся і загінуў, змагаўся і застаўся ў жывых, хто стаяў насмерць дзеля жыцця на зямлі.
Прапанаваныя выданні аб героях, якія ў першых радах ішлі на ворага, былі там, дзе вырашаўся вынік бою, змагаліся да самай смерці і перамаглі.
Працы прызначаюцца для гісторыкаў, краязнаўцаў, супрацоўнікаў музеяў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.
Гэтыя вёскі нельга забыць : гістарычны нарыс / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнік Н.А. Куксар ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.
Нарыс распавядае пра вёскі Асіповіцкага раёна, знішчаныя разам з жыхарамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Сем цудаў зямлі Асіповіцкай : нарыс / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая гарадская дзіцячая бібліятэка ; [складальнік М.Ф. Скітовіч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.
Кожны з “Сямі цудаў зямлі Асіповіцкай” з’яўляецца непераўзыденным шэдэўрам мастацтва, яскравым помнікам Асіповіцкага раёна і людской стваральнай працы.
Зямля Асіповіцкая – мілы сэрцу куток : літаратурны зборнік / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнік Т.І. Кузьміч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.
Асіповіцкі край, любы сэрцу куток беларускай зямлі, чароўны, незабыўны край, край белых бяроз і чырвоных рабін, край зорнага неба і яснага сонца, край дзе мы нарадзіліся і выраслі, дзе ўпершынюпачулі родную мову, дзе зрабілі першы крок па зямлі…
Гэты зборнік – падарунак роднаму краю ад яго таленавітых сыноў і дачок, прызнанне ў любві Асіповіцкаму краю, яго гістарычнаму мінуламу, прыгожаму сёння і квітнеючаму заўтра, удзячнасць сярдэчным і прыгожым жыхарам.
Майстры прыгожага слова : біябібліяграфічны артыкул / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнік Т.І. Кузьміч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.
Кожная з беларускіх старонак багатая на літаратурную памяць. Як, напрыклад, і Асіповіцкі край. Калі браць за ўвагу толькі перыяд з 1917 года, то атрымаецца ладны зрэз беларускай літаратуры.
Літаратурная, мастацкая біяграфія пішацца штодня і сёння. Жыве і працуе ў Асіповічах сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў цікавы празаік Васіль Шабалтас. Вядомымі ў раёне паэтамі і пісьменнікамі з’яўляюцца Таццяна Рудэнка, Анатоль Тамашэўскі, Вера Буянава, Аляксей Барташ, Раман Шыханскі і многія іншыя.
Менавіта ім, таленавітым паэтам і пісьменнікам Асіповіччыны прысвечаныпрапанаваны артыкул.
Назвы роднага краю / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнікі Н.А. Куксар, Т.І. Кузьміч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.
У "мове зямлі" старажытныя абарыгены краю "ўпісалі сваё жыццё ў гісторыю будучых пакаленняў больш трывала, чым упісалі сваё імя ў гісторыю вялікія палкаводцы старажытных цывілізацый, якія пакінулі свае пісьмёны, вызначаныя на камні. Вывучэнне тапанімікі справа цікавая і захапляючая. У Асіповіцкім раёне існуюць тапонімы “расліннага”, геаграфічнага паходжання, эканамічнага паходжання нацыянальных і радавых каранёў, гісторыі, імён людзей, першапасяленцаў і г.д., адлюстроўваючых “жывёльны свет”. У буклеце акрамя тапонімаў прыводзяцца легенды і паданні аб утварэнні саміх населеных пунктаў і іх назваў.
©2011-2024 Осиповичская библиотечная сеть