Максім Багдановіч: асоба і творчасць
Да 125-годдзя з дня нараджэння
У гісторыі беларускай літаратуры Максіму Багдановічу належыць пачэснае месца. Імя яго стаіць побач з імёнамі такіх класікаўі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас. Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа.
У гэтым годзе наша краіна адзначае 125-годдзе з дня яго нараджэння. Максім Багдановіч быў не толькі надзелены рысамі геніяльнасці паэтам, але і аўтарам пейзажнай, любоўнай, сацыяльна-філасофскай лірыкі і вытрыманых у фальклорна-эпічным духу паэм. Ён быў і самабытным празаікам – апавядальнікам, і непераўзыдзеным майстрам паэтычнага перакладу, і тонкім літаратурным крытыкам, і глыбокім вучоным-даследчыкам – заснавальнікам навуковай гісторыі беларускай літаратуры і мастацтва, і бліскучым публіцыстам. Ва ўсіх гэтых галінах творчай дзейнасці ён пакінуў спадчыну, якая па сённяшні дзень працягвае эстэтычна актыўнае жыццё.
Прапануем Вашай увазе агляд творчасці паэта, біяграфічную і літаратурна-крытычную літаратуру аб яго жыцці і творчасці.
Багдановіч, М. Поўны збор твораў : у 3 т. Т. 1—3 / Максім Багдановіч : вершы розных гадоў, мастацкая проза, пераклады, літаратурныя артыкулы, рэцэнзіі і нататкі, чарнавыя накіды. — 2-е выданне. — Мінск : Белорусская наука, 2001.
Багдановіч, М. А. Творы / Максім Багдановіч ; укладальнік і каментарыі Ю. В. Пацюпы ; навуковы рэдактар А. С. Ліс. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. — 670 с.— (Залатая калекцыя беларускай літаратуры ; т. 7).
Сёмы том «Залатой калекцыі беларускай літаратуры» аўтарскі. У яго ўвайшлі амаль усе паэтычныя творы і проза, большасць крытычных артыкулаў, рэцэнзіі, нататкі і публіцыстычныя нарысы М. Багдановіча (1891—1917), а таксама некаторыя ўспаміны пра паэта, раннія спробы спасціжэння паэтыкі «Вянка», якія заклалі падмурак наступных даследаванняў. Частка матэрыялаў друкуецца пасля доўгага забыцця і без купюраў. Публікацыі нанова спраўджаныя з першакрыніцамі, суправаджаюцца падрабязнымі каментарамі, дзе раскрываюцца невядомыя аспекты Багдановічавых твораў. Рускамоўныя тэксты ўпершыню перакладзеныя на беларускую мову.
Кніга адрасуецца як шырокаму колу чытачоў, так і спецыялістам-філолагам, выкладчыкам, аспірантам.
Багдановіч, М. Выбранае / Максім Багдановіч ; рэдактар А. Бачыла. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1977. — 192 с. : іл. — (Б-ка беларускай паэзіі).
Паэзія Максіма Багдановіча вызначаецца высокім грамадзянскім пафасам, глыбокім роздумам аб жыцці і каханні, непасрэднасцю і шчырасцю пачуццяў.У кнізе сабраны лепшыя творы паэта.
Багдановіч, М. Зорка Венера : Творы / Максім Багдановіч ; уклад і прадмова А. Клышкі. — Мінск : Мастацкая літаратура. — 1991. — 462 с.
У кнігу ўвайшлі выбраныя творы класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча: вершы розных гадоў, пераклады і наследванні, апавяданніі нарысы, літаратурна-крытычныя артыкулы публіцыстыка і лісты.
Багдановіч, М. А. Вянок : вершы, паэмы / Максім Багдановіч ; прадмова В. Зуёнка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 199 с. : іл.
Кнігу складі вершы з першага і адзінага прыжыццёвага зборніка класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (1891 —1917) «Вянок» і вершы розных гадоў.
Багдановіч, М. Шыпшына : вершы, апавяданні, нарысы, крытыка, публіцыстыка / Максім Багдановіч ; укладальнік С. Панізнік ; аўтар уступнага артыкула Н. Гілевіч. — Мн.: Юнацтва, 1991. — 238 с., [1] л. партр.: іл. — (Шк. б-ка).
У зборніку класіка беларускай літаратуры прадстаўлена лірыка, пераклады з Пушкіна, Гейнэ, Верлена і іншых майстроў мастацкага слова, крытыка, публіцыстыка.
Даследчыкаў літаратуры заўсёды цікавілі лёс і творчасцьМаксіма Багдановіч. На гэту тэму напісана нямала кніг і артыкулаў. Грані таленту паэта раскрываліся прадстаўнікамі розных пакаленняў даследчыкаў. Прапануем вам азнаёміцца з найбольш цікавымі з іх.
Максім Багдановіч : энцыклапедыя / складальнікі І. У. Саламевіч, М. В. Трус ; рэдкалегія : Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — 608 с. : іл.
«Максім Багдановіч» — персанальная энцыклапедыя, якая асвятляе жыццё і творчасць класіка беларускай літаратуры. У ёй змешчаны артыкулы, прысвечаныя лірычным творам паэта, перакладам, крытыцы, публіцыстыцы, паасобным жанрам, вобразам, артыкулы пра яго эстэтычныя погляды, сувязі з фальклорам і літаратурамі замежных краін, пра ўвасабленне багдановічаўскай тэмы ў выяўленчым мастацтве, музыцы, тэатры, кіно.
Кніга разлічана на супрацоўнікаў музеяў, літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца нацыянальнай культурнай спадчынай беларускага народа.
Максім Багдановіч: вядомы іневядомы : зборнік літаратуразнаўчых і архіўных матэрыялаў / укладанне і каментарыі Ц. В. Чарнякевіча ; прадмова і гласарый Ю. В. Пацюпы. — Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. — 392 с.
У чарговы зборнік гісторыка-літаратурнай серыі РВУ «Літаратура і Мастацтва» ўключаны даследаванні творчасці Максіма Багдановіча 1910-1940-х гадоў, дзякуючы якім можна прасачыць, як паэзія класіка беларускай літаратуры ўспрымалася на працягу першай паловы XX стагоддзя. Акцэнт зроблены на літаратуразнаўчыя працы, што не перавыдаваліся з часоў першапублікацыі. 3 архіўных матэрыялаў асобнае месца займае першая кандыдацкая дысертацыя па творчасці беларускага паэта, абароненая Р. Жалязняком у Ленінградзе ў 1940 г. У асобным раздзеле змяшчаюцца таксама малавядомыя матэрыялы перапіскі родных і сяброў Максіма Багдановіча, з якіх асоба песняра паўстае ў новым і часта нечаканым святле.
Выданне разлічана на літаратурназнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, наетаўнікаў-славеснікаў, архівістаў, студэнтаў-філолагаў і шырокае кола аматараў творчасці Максіма Багдановіча.
Барсток, М. М. Максім Багдановіч у школе : вучэбна-метадычнае выданне / Марыя Барсток. — 3-е выданне, перапрацаванае і дапоўненае — Мінск : Народная асвета, 1991. — 109 с.
Прапануецца глыбокі аналіз творчасці таленавітага беларускага паэта Максіма Багдановіча. Галоўная ўвага ўдзяляецца творам, вывучэнне якіх прадугледжваецца школьнай праграмай. Матэрыял дапаможна выкарыстадь на ўроках беларускай літаратуры, на факультативах і ў пазакласнай рабоце. Адрасуедца настаўнікам.
Бачыла, А. Н. Дарогамі Максіма Багдановіча : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / А. Н. Бачыла. — 2-е выданне, перапрацаванае і дапоўненае. – Мінск : Народная асвета, 1983. — 104 с.
У кнізе расказваецца пра жыццёвы шлях выдатнага беларускага паэта. Цікавыя матэрыялы і дакументы дапамагаюць лепш уявіць характар М. Багдановіча, яго рознабаковыя інтарэсы, грамадскую дзейнасць, сямейныя ўзаемаадносіны, жыццёвае асяроддзе.
Рыхтуючы гэта выданне, аўтар дапоўніў кнігу пяццю новымі раздзеламі, дзе расказваецца пра хросную маці паэта В. Сёмаву, яго бацьку Т. Мякота і старэйшага брата Вадзіма, разглядаецца праблема прататыпа вобраза Веранікі з аднайменнай паэмы.
Кніга адрасуецца вучням і ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай.
Бярозкін, Р. Чалавек напрадвесні : расказ пра Максіма Багдановіча : для старэйшага школьнага ўзросту / Рыгор Бярозкін ; пераклад з рускай Ю. М. Канэ ; мастак У. М. Вішнеўскі. — Мінск : Народная асвета, 1986. — 176 с. : іл.
Гэта кніга – нарыс пра складаны і нялёгкі лёс Максіма Багдановіча, таленавітага беларускага паэта. Аўтар знаёміць чытача з творчым шляхам пісьменніка, прасочвае вытокі яго творчасці, спыняецца на духоўнай эвалюціі самабытнага таленту, раскрывае сутнасць яго наватарскіх пошукаў у паэтычным майстэрстве. Для старэйшага школьнага ўзросту.
Ватацы, Н. Шляхі : гісторыка-літаратурныя артыкулы / Ніна Ватацы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. — 175 с., 8 л. іл.
У кнігу старэйшага бібліёграфа рэспублікі і літаратуразнаўцы ўвайшлі матэрыялы, якія расказваюць пра жыццё і творчую спадчыну класіка беларуск ай літаратуры Максіма Багдановіча, а таксама асобныя артыкулы, прысвечаныя культурнаму жыццю Беларусі XIX — пачатку XX стагоддзя.
Зубараў, Л. I. Максім Багдановіч / Леанід Зубараў. — Мінск : Універсітэцкае, 1989. — 263 с., [8] л. іл.: іл.
Гэта кніга аб жыццёвым і творчым шляху класіка беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча. У ёй выкарыстаны вядомыя, а таксама недрукаваныя архіўныя дакументы,якія аднаўляюць старонкі жыцця сямейства Багдановічаў, іх сваяцкія адносіны з Пешкавымі.
Каханоўскі, Г. А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю... : з біяграфіі Максіма Багдановіча / Генадзь Каханоўскі ; мастак Ю. П. Герасіменка-Жызнеўскі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — 76 с.
Важная падзея ў жыцці Максіма Багданавіча — паездка ў Беларусь летам 1911 года. Аўтар на аснове архіўных знаходак — а гэта ўспаміны сучаснікаў, лісты нашаніўцаў і бацькі паэта да знаёмых Максіма — уваскрашае адзін з самых значных, так званых ракуцёўшчынскі, перыяд творчасці паэта. Выданне падрыхтавана да 80-годдзя сустрэчы Максіма Багданавіча з Беларуссю і 100-годдзю з дня яго нараджэння.
Лойка, А. Максім Багдановіч / Алег Лойка. — Мінск : Навука і тэхніка, 1966. — 334 с.
Усе, хто асабіста ведаў Максіма Багдановіча, успамінаюць яго як надта прыгожага чалавека: высокага юнака з правільнымі рысамі твару, з хвалістай прычоскай буйных каштанавых валос, з адухоўленымі вачыма, якія то здаваліся цёпла-блакітнымі, то загараліся блакітнымі іскаркамі, дробна рассыпанымі па прамяністай рагаўніцы, і тады ўпадалі ў кары колер, становячыся задуменнымі. І кажуць, што ніводная з дайшоўшых да нас фатаграфій нават і блізка на перадае абаяльнасць гэтага чалавека. На шчасце, слова мае тую найвялікшую сілу, што здольна раскрываць людзей ва ўсёй іх глыбіні і нескажона. Спадчыну Максіма Багдановіча – паэта, перакладчыка, публіцыста і гісторыка роднай літаратуры, – усю яе даследуе ў гэтай кнізе аўтар, імкнучыся паказаць, што за чалавек быў Максім Багдановіч – класік беларускай дарэвалюцыйнай літаратуры, паэт-дэмакрат, натхнёны творца шматлікіх цудаўных вершаў і глыбокіх артыкулаў, якія ён нам пакінуў, хоць і пражыў усяго толькі дваццаць пяць год.
У безмежную даль : кніга пра Максіма Багдановіча : зборнік: для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / укладальнік і аўтар прадмовы С. С. Панізнік. — Мінск : Асар, 1996. — 432 с. : іл. — (Школьная бібліятэка).
У гэтай кнізе, акрамя падборкі твораў самога класіка, упершыню чытачу прапануецца анталогія літаратурных тэкстаў — паэтычныя творы, эсэ, літаратура-знаўчыя і літаратурна-крытычныя нарысы, успаміны, выказванні, аўтары якіх натхналіся творчасцю Максіма Багдановіча. Адрасуецца школьнікам, настаўнікам, студэнтам, усім прыхільнікам Багдановічавай творчасці.
Шлях паэта : зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча / складальнік Н. Б. Ватацы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 315 с.
У зборнік увашлі ўспаміны сучаснікаў М. Багдановіча: яго бацькі, стрыечнай сястры Г. Валасовіч–Гразновай, сяброў па гімназіі — Ц. Годнева, Д. Дзябольскага, тых, хто яго ведаў па літаратурнай і грамадскай працы — Зм. Бядулі, грамадскай дзеячкі З. Верас, малавядомага пісьменніка Л. Зайца і інш. Тут жа змешчаны пісьмы самога М. Багдановіча, перапіска бацькі аб творчай спадчыне Максіма, лісты яго брата Паўла Адамавіча, у якіх ёсць звесткі пра Максіма. І, нарэшце, у зборніку друкуюцца найбольш цікавыя біяграфічныя матэрыялы апошняга часу, напісаныя на падставе новых архіўных матэрыялаў.
Я хацеў бы спаткацца з Вамі… : літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра Максіма Багдановіча / укладанне Таццяна Шэлягвіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2009. — 182 с. : іл.
У зборнік увайшлі літаратурна-публіцыстычныя артыкулы пра мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, класіка беларускай літаратуры, а таксама матэрыялы, прысвечаныя асобам, якія ішлі па жыцці поруч з паэтам.
Артыкулы падрыхтаваны супрацоўнікамі Літаратурнага музея М. Багдановіча і вядомымі даследчыкамі беларускай літаратуры. Кніга стане карысным навуковым дапаможнікам для настаўнікаў агульнаадукацыйных школ, метадыстаў, студэнтаў-філолагаў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца жыццём і творчасцю аднаго з найпрыгажэйшых беларускіх паэтаў.
Выданне дапоўнена выбранымі вершамі М. Багдановіча, ілюстравана фотаздымкамі з фондаў Літаратурнага музея М. Багдановіча.
Максім Багдановіч пражыў вельмі кароткае, але надзвычай плённае ў творчых адносінах жыццё. Ён дасягнуў шырокага прызнання сучаснікаў і нашчадкаў. Запрашаем і вас дакрануцца да творчасці гэтага выдатнага таленавітага паэта і чалавека.
©2011-2024 Осиповичская библиотечная сеть