Февраль |
21.02.2022 |
![]() 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Кожны народ – гэта свая непаўторная культура, гісторыя, вобраз жыцця і мова. Захаваць нашу родную мову – вельмі важная задача. У гэты дзень раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла сваіх юных чытачоў прыняць удзел у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску». На працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёмілі з літаратурай беларускіх аўтараў. Пад час акцыі дзецям асабліва спадабалася гульня «Усміхніся, павітайся па-беларуску і атрымай…», дзе найбольш актыўныя знаўцы роднай мовы атрымоўвалі салодкія гасцінцы. ![]() Акрамя гэтага ў бібліятэцы прайшла гадзіна роднай мовы «Такія знаёмыя назвы і словы, такая цудоўная родная мова». Удзельнікі мерапрыемства пашырылі свае веды аб роднай спадчыне, даведаліся, што беларуская мова з'яўляецца формай існавання i захавання народных традыцый і звычаяў. А вось пазнаёміцца з некаторымі яе скарбамі вучні змаглі у гульнявой частцы. Яны з задавальненнем спаборнічалі ў конкурсе «Пагуляем у рыфмы», «Назаві адным словам», займаліся перакладальніцкай справай на хуткасць і дасканаласць у конкурсе «Уявіце сябе перакладчыкамі». У канцы мерапрыемства дзеці з вялікім задавальненнем паслухалі прыгожыя і мілагучныя вершы пра мову і родны край. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава «Слаўлю цябе, беларуская мова!». Спадзяёмся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай роднай мове, нікога не пакінулі абыякавымі, і мы змаглі данесці да ўсіх тое аснаўное, што трэба ведаць і любіць «зямлі бацькоўскай слова». ![]() 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Гэты дзень асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без
мовы, няма мовы без яго носьбіта. Нам, беларусам, у спадчыну засталася
ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і
сучасная. Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Гарадская бібліятэка №1 прыняла
ўдзел у літаратурна-музычнай
кампазіцыі «Шануйце родную мову», якая адбылася ў гімназіі. Госцем
мерапрыемства стала беларуская паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі -
Леля Ўладзіміраўна Багдановіч. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць
паслухаць вершы, казкі і нават песні ў выкананні знакамітай госці. Дзеці
таксама дэкламавалі творы пісьменніцы. У вершах гучала, звінела рознымі
матывамі наша шчырая родная мова. Кніжная выстава «Мілагучная родная
мова» пазнаеміла з творчасцю паэткі. ![]() Да дня роднай мовы ў гарадской дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна «Смак роднай мовы». Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй свята, расказалі аб ролі беларускай мовы ў жыцці кожнага беларуса. Каб данесці да юных чытачоў прыгажосць, самабытнасць і непаўторнасць беларускай мовы, на працягу мерапрыемства гучалі вершы паэтаў Беларусі, а таксама дзецям прапанавалі адказаць на пытанні віктарыны «Імёны беларускіх пісьменнікаў», пазнаёміцца з кніжнай выставай «Матчына мова» і пачытаць услых любімыя вершы на прыгожай і мілагучнай беларускай мове. |
Январь |
©2011-2025 Осиповичская библиотечная сеть