.
Логотип

Государственное учреждение культуры

Централизованная библиотечная сеть
Осиповичского района




Яндекс.Метрика

Карта сайта

КРАЕВЕДЧЕСКИЕ ИЗДАНИЯ

Гісторыя ў асобах : гісторыка-аналітычны артыкул / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнік Т.І. Кузьміч ; адказны за выданне А.Г. Хлус]. – Асіповічы, 2011.

У гісторыі кожнай краіны самы адметны і значны след пакідаюць, як вядома, яе вялікія знакамітыя асобы: уладары, асветнікі, гісторыкі, дойліды, пісьменнікі, мастакі, музыкі ды іншыя выдатныя постаці. “Гісторыя ў асобах” – першая спроба расказаць пра тых людзей, якія пакінулі значны след у гісторыі Асіповіччыны, пра тых, чыімі імёнамі названыя арганізацыі і ўстановы Асіповіцкага раёна. На працягу стагоддзяў па-рознаму адносіліся да іх улады і грамадства. Адных славілі, узносілі ў свой час, іншых – ганьбілі, знеслаўлялі… Але самы правідны суддзя – гэта час, які сёння вынес верны прысуд героям артыкула.Выданне адрасуецца шырокаму колу чытачоў.

 

Боевой подвиг великого достоинства : биографический очерк к 95-летию со дня рождения Фёдора Андреевича Крыловича / Осиповичская централизованная библиотечная система, Осиповичская центральная библиотека, ; [составитель В.Л. Логвин ; ответственный за выпуск А. Хлус]. - Осиповичи, 2011.

Биографический очерк посвящен 95-летию со дня рождения организатора и руководителя комсомольского подполья, участника партизанского движения на территории Могилёвской области и в Осиповичском районе в годы Великой Отечественной войны Федору Андреевичу Крыловичу.
Материал очерка снабжен фотокопиями документов из Национального архива Республики Беларусь, документами из Национальной библиотеки Республики Беларусь.
Всем, кто интересуется краеведением, будет интересно это издание.


Гэтыя вёскі нельга забыць : гістарычны нарыс / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнік Н.А. Куксар ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.

Нарыс распавядае  пра вёскі  Асіповіцкага раёна, знішчаныя разам з жыхарамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.









 

Сем цудаў зямлі Асіповіцкай : нарыс / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая гарадская дзіцячая бібліятэка ; [складальнік М.Ф. Скітовіч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.

Кожны з "Сямі цудаў зямлі Асіповіцкай" з’яўляецца  непераўзыденным шэдэўрам  мастацтва, яскравым помнікам Асіповіцкага раёна і людской стваральнай працы.









Зямля Асіповіцкая – мілы сэрцу куток : літаратурны зборнік / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнік Т.І. Кузьміч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.

Асіповіцкі край, любы сэрцу куток беларускай зямлі, чароўны, незабыўны край, край белых бяроз і чырвоных рабін, край зорнага неба і яснага сонца, край дзе мы нарадзіліся і выраслі, дзе ўпершынюпачулі родную мову, дзе зрабілі першы крок па зямлі…
Гэты зборнік – падарунак роднаму краю ад яго таленавітых сыноў і дачок, прызнанне ў любві Асіповіцкаму краю, яго гістарычнаму мінуламу, прыгожаму сёння і квітнеючаму заўтра, удзячнасць сярдэчным і прыгожым жыхарам.




Майстры прыгожага слова : біябібліяграфічны артыкул / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнік Т.І. Кузьміч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.

Кожная з беларускіх старонак багатая на літаратурную памяць. Як, напрыклад, і Асіповіцкі край. Калі браць за ўвагу толькі перыяд з 1917 года, то атрымаецца ладны зрэз беларускай літаратуры.
Літаратурная, мастацкая біяграфія пішацца штодня і сёння. Жыве і працуе ў Асіповічах сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў цікавы празаік Васіль Шабалтас. Вядомымі ў раёне паэтамі і пісьменнікамі з’яўляюцца Таццяна Рудэнка, Анатоль Тамашэўскі, Вера Буянава, Аляксей Барташ, Раман Шыханскі і многія іншыя.
Менавіта ім, таленавітым паэтам і пісьменнікам Асіповіччыны прысвечаны прапанаваны артыкул.



Назвы роднага краю / Асіповіцкая ЦБС, Асіповіцкая цэнтральная бібліятэка ; [складальнікі Н.А. Куксар, Т.І. Кузьміч ; адказны за выданне В.Л. Логвін]. – Асіповічы, 2010.

У "мове зямлі" старажытныя абарыгены краю "ўпісалі сваё жыццё ў гісторыю будучых пакаленняў больш трывала, чым упісалі сваё імя ў гісторыю вялікія палкаводцы старажытных цывілізацый, якія пакінулі свае пісьмёны, вызначаныя на камні. Вывучэнне тапанімікі справа цікавая і захапляючая. У Асіповіцкім раёне існуюць тапонімы “расліннага”, геаграфічнага паходжання, эканамічнага паходжання нацыянальных і радавых каранёў, гісторыі, імён людзей, першапасяленцаў і г.д., адлюстроўваючых “жывёльны свет”. У буклеце акрамя тапонімаў прыводзяцца легенды і паданні аб утварэнні саміх населеных пунктаў і іх назваў.

 

 

< Назад 1 2 3 4 5 6 7