КРАЕВЕДЧЕСКИЕ ИЗДАНИЯ
Дзяржаўная ўстанова культуры "Цэнтралізаваная бібліятэчная сетка Асіповіцкага раёна" аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама распрацавала пошукава-даследчы праект "Дапоўнім кнігу "Памяць. Асіповіцкі раён" новымі імёнамі", прысвечаны 70-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Галоўнай задачай праекта з'яўляецца стварэнне базы дадзеных па прозвішчах воінаў двух разделаў кнігі "Памяць": "Воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні раёна і пахаваныя на яго тэрыторіі" і "Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў 1941–1945 гг." Работа праекта стала магчымай пасля стварэння электронных баз дадзеных "Мемарыял", "Подзвіг народа". Базы даюць магчымасць весці пошукавую работу з выкарыстаннем арыгіналаў дакументаў. У рамках Дзяржаўнай праграмы па ўвекавечанні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны на 2011–2014 гг. даследчыкі правялі, без перабольшвання, велізарную работу па ўдакладненні спісаў загінуўшых воінаў. Мы не прэтэндуем на паўноту звестак па заяўленай тэме. Работа гэта будзе працягвацца і далей.
Для дадатку кнігі "Памяць. Асіповіцкі раён" ужо сабраны звесткі пра 257 ураджэнцаў Асіповіцкага раёна і 330 воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі пры абароне і вызваленні раёна. Уся гэта работа была б немагчыма без актыўнага ўдзелу неабыякавых і мэтанакіраваных людзей, якія не шкадуюць ні сіл, ні часу для гэтай высокароднай справы. У іх ліку палкоўнік запасу Жук Алег Васільевіч, ураджэнец Асіповіцкага раёна, цяпер пражывае ў Санкт–Пецярбургу. Выказваем сардэчную ўдзячнасць усім удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, і мы зробім усё неабходнае для захавання памяці аб іх бясцэнным ратным і працоўным подзвігу, для выхавання моладзі на лепшых традыцыях старэйшых пакаленняў.
Дополним книгу "Память. Осиповичский район" новыми именами / Государственное учреждение культуры "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района", Центральная библиотека ; составитель В. Л. Логвин ; компьютерная вёрстка и дизайн Е. В. Макаревич ; ответственный за выпуск А. Г. Хлус. — Осиповичи, 2015.
С каждым годом страшные события Великой Отечественной войны становятся все дальше и дальше, но поиск и установление личности погибших на полях сражений остаются актуальными и сегодня. В рамках реализации проекта "Найти Солдата и дополнить Книгу "Память. Осиповичский район" сотрудники центральной районной библиотеки пытаются установить неизвестных и пропавших без вести защитников Отечества. Всем, кто интересуется историей своего края, кто ищет информацию о родственниках, погибших или пропавших без вести в годы войны, адресуется сборник «Дополним книгу "Память: Осиповичский район" новыми именами", который содержит сведения о 57 воинах-земляках. В сборник включены архивные документы из ОБД "Мемориал" и "Подвиг народа".
Чистая правда. Дети рядом с войной : (воспоминания) : (совместный проект) / Государственное учреждение культуры "Централизованная библиотечная сеть Осиповичского района", Центральная библиотека ; Общественная ветеранская организация СОАО "Кровля". — Осиповичи, 2015. — 70 с. : ил.
Память сильнее времени. Этот сборник — дань уважения и признательности всем, кого война лишила детства, в ней воспоминания людей, на чью долю выпало пережить военное лихолетье в детском или юношеском возрасте. Материалы воспоминаний собраны Гунькиной Евгенией Ивановной, председателем общественной ветеранской организации СОАО "Кровля".
Вяртаюцца да нас салдат імёны: Новыя імёны сыноў Айчыны — ураджэнцаў Асіповіцкага раёна : біяграфічныя матэрыялы / Цэнтральная бібліятэка ; складальнік В. Л. Логвін ; адказны за выпуск А. Г. Хлус. — Асіповічы, 2014. — 20 с.
У кнізе “Памяць: гісторыка–дакументальная хроніка Асіповіцкага раёна” змешчаны звесткі пра многіх герояў Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцаў Асіповіцкага раёна. Подзвігі герояў, пра якіх будзе весціся апавяданне, не захаваны ў афіцыйных крыніцах, у некаторых няма нават іх фатаграфій. Калектыў цэнтральнай раённай бібліятэкі доўгі час вядзе мэтанакіраваную пошукавую работу пад дэвізам: “ІМЁНЫ ВАЙНЫ. ДАПОЎНІМ КНІГУ “ПАМЯЦЬ”. У выніку такой дзейнасці сталі і становяцца вядомымі многія новыя імёны герояў-ураджэнцаў Асіповіцкага раёна.