.
Логотип

Государственное учреждение культуры

Централизованная библиотечная сеть
Осиповичского района




Яндекс.Метрика

Карта сайта

Ён сэрца нам сваё пакінуў


Да 105-годдзя з дня нараджэння Тараса Хадкевіча

Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч (псеўданімы: Тарас Вярзіла, Вяроўка, т. Вяроўка, Тарас Ліпнёвы) нарадзіўся 7 сакавіка 1912 г. у в. Шайцерава Дрысенскага павета Віцебскай губерніі, цяпер Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці. Празаік, паэт, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1947 года. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1972).
Паходзіў з сялян. Бацька, Канстанцін Андрэевіч, атрымаў ад дзеда трэць валокі зямлі. Нягледзячы на тое, што жылося нялёгка, бацьку "дужа хацелася вывесці каго-небудзь з дзяцей у людзі". І пастаўленную перад сабой мэту ён імкнуўся рэалізаваць — яшчэ да рэвалюцыі старэйшую дачку вывучыў на настаўніцу (у час Айчыннай вайны яна расстраляна за сувязь з партызанамі). Хлапчуком Тарас Хадкевіч дапамагаў бацькам па гаспадарцы — араў поле, касіў, збіраў збожжа, даглядаў жывёлу. З дзяцінства на ўсё жыццё застаўся ў памяці 1919 год — голад, тыф. Вучыцца пачаў з шасці гадоў. Пад уплывам сястры-настаўніцы рана выявілася ў яго цікавасць да мастацкага слова — творчасці А. Пушкіна, М. Лермантава. З 5-га класа наведваў сямігодку ў в. Валынцы, дзе ў школьнай насценгазеце быў змешчаны яго першы верш "Да новага жыцця". У 1926 годзе ўступіў у камсамольскую ячэйку, атрымаў членскі білет "Маладняка". Скончыўшы сямігодку, у 1927—29 гадах вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме. Затым працаваў у газеце "Чырвоная Полаччына", дзе пасябраваў з А. Астрэйкам і Э. Самуйлёнкам. З восені 1931 года ў Мінску. Вучыўся ў Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце. Вучобу сумяшчаў з вячэрняй работай у Беларускім тэлеграфным агенцтве, рэдакцыі газеты "Рабселькор". Быў членам бюро камсамольскай арганізацыі пісьменнікаў. У 1933—34 годзе працаваў у газеце "Чырвоная змена". Служыў у Чырвонай Арміі, друкаваўся ў газеце "Красноармейская правда", рыхтаваў да друку зборнік вершаў "Смяецца моладзь", які нажаль застаўся нявыдадзеным. У 1935 годзе выпадкова выратаваўся ад рэпрэсіі. У 1936—41 гадах як раз’язны карэспандэнт "Звязды" пабываў ў розных мясцінах краіны. Прыняў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, ваяваў пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У верасні 1941 года паранены трапіў у палон. Быў у лагерах ваеннапалонных у Тарапцы, Даўгаўпілсе, пад Рыгай, у "шталагах" і на земляных работах у Германіі.Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення. Тройчы ўцякаў з палону (апошні раз, вясной 1945 года, паспяхова). У складзе Чырвонай Арміі пабываў у Чэхаславакіі, Венгрыі, Польшчы. Дэмабілізаваўшыся ўвосень 1945 года, вярнуўся ў Мінск, працаваў раз’язным карэспандэнтам у газеце "Звязда" (1945—50). Потым загадчык аддзела публіцыстыкі газеты "Літаратура і мастацтва" (1950—51), літаратурны кансультант СП БССР (1953—72). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, "Знак Пашаны" і медалямі.
Першы верш Тараса Хадкевіча надрукаваны ў 1925 годзе ў часопісе "Малады араты". У 1932 годзе выйшаў зборнік паэзіі "Смялей, таварыш!". Потым перайшоў на прозу. Пасляваенная творчасць прысвечана інтэрнацыянальнай еднасці антыфашыстаў (аповесці "Братэрства", "Рэха у гарах"), жыццю калгаснай вескі (аповесць "Вяснянка", раман "Даль палявая"), людзям новабудоўляў (раман "Песня Дзвіны", нарыс "Нафтагігант на Дзвіне"). У некаторых з гэтых твораў, даволі папулярных у свой час, выявілася прыхарошванне рэчаіснасці. Аўтар пяці зборнікаў апавяданняў для дзяцей. Пераклаў на беларускую мову кнігі М. Горкага, А. Чайшвілі. Імем Т. Хадкевіча названы Цэнтральная раённая бібліятэка ў Верхнядзвінску, вуліца ў Полацку. Памёр 14 жніўня 1975 года.

Свае ён творы нам пакінуў
І радасць першае вясны.
Ён так любіў сваё Надзвінне,
Што сам стаў песняю Дзвіны.

Хадкевич, Т. Даль полевая : роман / авторизованный перевод с белорусского М. Горбачева. — Минск : Беларусь, 1968. — 460 с. — (Белорусский роман).
Роман Т. Хадкевича «Даль полевая» — произведение о трудном послевоенном времени, о советских людях, которые принимали активное участие в борьбе против немецко-фашистских захватчиков и потом, каждый по-своему, начали мирную жизнь. Одни горячо включились в работу по восстановлению разрушенного войной хозяйства республики, у других появились эгоистично-собственнические черты, на первый план выдвинулись заботы о собственном благополучии. Острый конфликт между настоящими людьми и приспособленцами и лежит в основе романа. В центре книги — образ Паходни, бывшего комиссара партизанского отряда, затем парторга МТС и председателя колхоза.


 

Хадкевіч, Т. Нафтагігант на Дзвіне / Тарас Хадкевіч. — Мінск : Народная асвета, 1963. — 95 с.
Очерк о рождении первого в Белоруссии нефтехимического предприятия и молодого города нефтехимиков — Новополоцка.

 

 

 

 


 

Хадкевич, Т. Братство; Эхо в горах; Веснянка : повести / Тарас Хадкевич. — Минск : Мастацкая літаратура, 1975. — (Библиотека белорусской повести).
Книга состоит из трех повестей: «Братство» — об интернациональной солидарности и дружбе рабочих, попавших в годы войны в фашистскую неволю; «Эхо в горах» — о героической борьбе советского и чехословацкого народов с гитлеровскими захватчиками; «Веснянка» — о тружениках сельского хозяйства.

 

 



 

Хадкевич, Т. Песня Двины : роман / авторизованный перевод с белорусского М. Горбачева. — Минск : Беларусь, 1979. — 448 с. — (Белорусский роман).
Роман «Песня Двины» посвящен строительству крупнейшего в республике нефтеочистительного завода и города нового типа в одном из недавно еще глухих уголков Белоруссии, на берегу Западной Двины. Эта книга о судьбах людей, работающих на строительстве. Герои романа — рабочие, колхозники, инженеры, партработники. Одни из них прошли сквозь горнило Великой Отечественной войны, это люди, обогащенные жизненным опытом, другие — молодые юноши и девушки, только вступающие в жизнь.