Вялікая Айчынная вайна адыйшла ў мінулае. Але гераічныя подзвігі, якія здзейснены сынамі і дочкамі нашай Радзімы ў гады барацьбы супраць фашызму, навечна залатымі літарамі ўпісаны ў летапіс гістарычных здзяйсненняў беларускага народа. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім, і прайсці да яе ўдалося толькі дзякуючы гераізму, мужнасці салдат і афіцэраў, адвазе партызан і падпольшчыкаў, подвігу працаўнікоў тылу. Мы ўсе чулі аб самых вядомых героях Вялікай Айчыннай вайны: Зоі Касмадзям'янскай, Аляксеі Марэс’еве, Мікалаі Гастэле і г. д. Але былі  і сотні іншых -  партызан і падпольшчыкаў, якія сваёй адвагай і мужнасцю  наносілі ворагам непапраўныя страты. Усе разам гэтыя людзі ўнеслі вялікі ўклад у перамогу, нароўні з  салдатамі і працаўнікамі тылу.
Сярод іх  і нашы землякі, імёны  якіх добра вядомы сярод жыхароў Асіповіцкага раёна. Гэта  Фёдар Крыловіч і Сцяпан Сумчанка, Рыма Кунько і Ніна Мяжэнная, Ганна Коваль і Пелагея Казлоўская  і многія іншы. Яны з кагорты тых, хто змагаўся з акупантамі па іншы бок фронту, знаходзячыся ў глыбокім тыле праціўніка, дзе разлічваць можна  было толькі на свае сілы.  
Партызаны і падпольшчыкі  займаліся дыверсіямі, разведкай, нападам на варожыя камунікацыі - стваралі невыносныя ўмовы для ворага.  Многія з іх  загінулі,  дзеля таго, каб мы жылі ў мірнай, квітнеючай Беларусі.  Гтыя людзі не атрымалі высокіх узнагарод ні у час вайны, ні пасля яе заканчэння, але ў памяці нашчадкаў іх імёны застануцца навечна.  Яны сапраўдныя героі апошняй вайны і па праву заслужылі званне Народнага Героя зямлі беларускай.
Чытайце аб іх, высвятляйце невядомыя старонкі з іх жыцця, расказвайце сваім нашчадкам  аб непаўторным подзвігу людзей, якія ў глыбокім тыле ворага рабілі ўсё, каб абараніць сваю Радзіму. Хай навобмацак, без усялякага ўяўлення аб тактыцы і стратэгіі, з аднымі вінтоўкамі і гранатамі, але гэтыя людзі змагаліся за сваю свабоду. І лепшым помнікам ім будзе памяць, якую немагчыма адмяніць або пераменшыць ніякімі ста
раннямі.

 

©2011-2020 Осиповичская библиотечная сеть