Чтоб не лежал весь мир во мгле,
Себя в бою вы не щадили,
И стольким людям на земле
Вы счастье жизни подарили.
От всех, кто вами был спасен,
От всех, кто нынче рядом,
Примите наш земной поклон,
Советские солдаты!
Б. ДубровинПрайшло 75 год з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. 1418 бясконцых дзён і начэй ішоў наш народ да сваёй перамогі. Гэта вайна назаўжды застанецца ў памяці нашых суайчыннікаў, якія ведаюць горыч першых паражэнняў, цану здзейсненага подзвігу і радасць жаданай перамогі.
ТЫСЯЧЫ герояў у гады Вялікай Айчыннай вайны сваімі подзвігамі на франтах, ахвяруючы жыццём, паскаралі разгром гітлераўскай Германіі. Сярод іх Героі Савецкага Саюза. Гэта людзі, якія атрымалі гэта высокае званне за подзвіг і гераізм, праяўленыя ў час баявых дзеянняў. За час Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. звання Героя Савецкага Саюза ўдастоены звыш 11600 чалавек, з іх 115 – двойчы, 3 – тройчы. У Беларусі Героямі Савецкага Саюза з’яўляюцца 448 чалавек.
Колькі б ні прайшло часу, а значэнне подзвігу нашага народа ў гэтай вайне ніколі не змяншаецца, і слава герояў тых часоў заўсёды застаецца ў памяці народа. Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім, і прыйсці да яе ўдалося толькі дзякуючы гераізму, мужнасці салдат і афіцэраў, адвазе партызан і падпольшчыкаў, подзвігу працаўнікоў тылу. Сярод якіх нашы землякі – Героі Савецкага Саюза. Іх усяго пяць чалавек: Сяргей Мікалаевіч Каданчык, Мікалай Піліпавіч Каралёў, Барыс Аляксандравіч Майстрэнка, Яўген Міхайлавіч Стэльмах, Зіновій Самуілавіч Гарэлік. Іх баявое майстэрства, гераізм і самаадданасць для ўсіх наступных пакаленняў з’яўляюцца прыкладам самаахвярнага служэння Айчыне. Іх імёны, пакрытыя славай, навечна застануцца ў памяці жыхароў Асіповіцкага раёна.
У базе данных сабраны таксама звесткі аб 13 бясстрашных воінах, якія вызвалялі горад Асіповічы і Асіповіцкі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і былі ўдастоены за мужнасць і гераізм высокага звання – Герой Савецкага Саюза. Хто яны, гэтыя героі? Сапраўдныя патрыёты сваёй краіны – пехацінцы і артылерысты, разведчыкі і сапёры, танкісты і лётчыкі. Яны ішлі змагацца з ворагам ад зямлі і станкоў, са школ і мірных устаноў. Але ўсіх іх яднала адно – жаданне вызваліць сваю родную зямлю ад ворага.
©2011-2020 Осиповичская библиотечная сеть